Інавацыі

А-100 — пастаянныя інавацыі

2016 год

Бірулька праграмы «Дзякуй»

Наша фірмовая бірулька — удалая альтэрнатыва пластыкавай дысконтнай картцы. Гэта ўнікальнае і інавацыйнае для беларускага рынку вырашэнне.

Пры распрацоўцы бірулькі мы ўлічвалі, што картку лёгка пакінуць у хаце, у машыне ці ў іншым месцы. Таксама з-за велькай колькасці картак часам кашалёк цяжка закрываецца. Менавіта таму мы прыдумалі бірульку — сімпатычную, прыемную навобмацак, функцыянальную.


  • кампактная бірулька, якую зручна павесіць на звязак ключоў, каб не забываць, напрыклад, у машыне;
  • пакрыццё падыходзіць нават для людзей з алергіяй;
  • бірулька зроблена з якаснага матэрыялу, устойлівага да выгарання і да бензіну і масла.

2013 год

Аўтаматычная АЗС

Аўтаматычныя АЗС А-100 ідэальна падыходзяць для тых, хто ведае кошт свайму часу. Тут амаль ніколі не бывае чэргаў. А нават калі і ёсць, то вы ўсё роўна ў гадзіну пік патраціце на нашай аўтаматычнай АЗС мінімум у 2 разы менш часу, чым на звычайнай запраўцы.

На аўтаматычнай АЗС А-100 вы самастойна запраўляеце свой аўтамабіль і аплочваеце праз тэрмінал аплаты, які знаходзіцца каля калонкі. Аплаціць можна наяўнымі, банкаўскай карткай ці карткай Berlio.

5 снежня 2013 года сетка А-100 адкрыла першую аўтаматычную АЗС Беларусі. Цяпер А-100 налічвае 8 аўтаматычныя АЗС.

Ацаніце нашыя аўтаматычныя АЗС у дзеянні самі.