На баланс назапашваюцца сумы пакупак. Пры кожнай аплаце трэба прыкладаць сваю бірульку да счытвальнай прылады каля касы. Кожная пакупка ўплывае на баланс на працягу 30 дзён.
Віды статусаў у залежнасці ад пакупак на А-100:
Статус вы можаце праверыць:
З картай «Дзякуй» вы зможаце атрымліваць зніжкі да 50% на нашы паслугі і сэрвіс партнёраў, атрымліваць унікальныя падарункі ад брэнда або нават спраўдзіць сваю запаветную мару!
Яркія эмоцыі для кліентаў
Калі кліент становіцца ўдзельнікам праграмы, пры рэгістрацыі ён расказвае пра сваю мару. І кожны месяц А-100 выконвае мару аднаго з удзельнікаў, якога выбірае выпадковым чынам.
Мы гарантавана дорым падарункі ад А-100 і нашых партнёраў удзельнікам праграмы ў залежнасці ад іх статусу. Таксама пастаянна праводзім рэкламныя гульні, дзе можна выйграць каштоўныя прызы.
Якасны догляд аўтамабіля
Кліенты атрымліваюць гарантаваную зніжку на ўсе паслугі на станцыях А-100: арэнда прычэпа, ровара, мыйня і выкарыстанне аўтапыласоса.
На сайце вы знойдзеце поўны спіс партнёраў і акцый, якімі можаце скарыстацца ў залежнасці ад статусу ўдзельніка праграмы.
Каб стаць удзельнікам праграмы, трэба набыць спецыяльную бірульку на любой АЗС кампаніі А-100 і зарэгістраваць яе на сайце або праз кантакт-цэнтр. Таксама вы можаце набыць віртуальную бірульку, для гэтага вам патрэбна будзе спампаваць мабільнае прыкладанне «Дзякуй» у Google Play або App store і зарэгістравацца.
Бірулька - выдатная альтэрнатыва пластыкавай картцы. Яе можна павесіць на ключы ад аўтамабіля, каб яна заўсёды была пры сабе на запраўцы і вы маглі лёгка ёй скарыстацца.
На вашым балансе назапашваецца сума пакупак - проста прыкладзіце бірульку да счытвальнай прылады побач з касай, і сума залічыцца сама. Купля будзе ўплываць на суму баланса на працягу 30 дзен.
Віды статусаў
Ваш статус уплывае на кошт тавараў па акцыі і на колькасць прапаноў ад партнёраў А-100.
Як карыстацца запраўкай выгадна?
Мы ўпэўненыя, што вы не раз марылі сэканоміць на куплі паліва, калі запраўлялі сваю машыну да поўнага бака. Але нават максімальна даступная ў Беларусі зніжка на бензін непараўнальная з тым, якую выгаду вы можаце атрымаць з эканоміяй на паслугах. Мыццё машыны, рамонт, дыягностыка… Гэты спіс можна працягваць бясконца. Але ўсё гэта становіцца надзвычай выгадным разам з праграмай «Дзякуй»!
Мы любім сваіх кліентаў і ўдзячны ім за выбар менавіта нашых паслуг, таму робім спецыяльныя прапановы для пастаянных карыстальнікаў АЗС-100. Мы гатовыя выканаць вашу мару ў якасці падзякі за давер і адданасць нашаму брэнду.
Мы ўдзячныя вам за тое, што вы карыстаецеся нашымі паслугамі, і кажам вам: «Дзякуй»!